Движение
Мероприятия
Новости
Библиотека
Ярмарка
Общение

Родовые поместья и экопоселения Беларусь статистика ecoby.info
По любым вопросам пишите на почту info@ecoby.info

Вход

:

:

Запомнить

Белорусский рейтинг MyMinsk.comКаталог TUT.BY
RATING ALL.BYRambler's Top100
Экодомпроект. Экодома с нулевым энергопотреблением
Яндекс.Метрика
Информация о поселении «Гняздоўе Ветраў»

Общая информация

Наименование поселения Гняздоўе Ветраў
Статус поселения В поселении зимуют (есть проживающие постоянно жители)
Год основания 2009
Сайт поселения http://windsnest.ecoby.info/
Контактный e-mail ratmir@ecoby.info
Контактные телефоны Ратмір (+375-29-766-46-83, мтс)
Остальные способы связи http://vk.com/ratmir_by
http://vk.com/elga_by
http://www.facebook.com/ratmir.by
Скайп: ratmir_by
Страницы в интернете (группы, фотоальбомы) Фотоальбомы поселения
Описание поселения Складана сказаць, што менавіта прывяло нас да думкі пра тое, каб пераехаць жыць на сваю зямлю. Тут і нашыя дзіцячыя ўспаміны, злучаныя з жыцьцём на лецішчы ды ў вёсцы, і ўсвядомленая неабходнасць стварыць для нас саміх і нашых жывёл (зараз гэта трое коней, сабака й котка) падыходзячую прастору жыцьця, і перажываньне сувязі з прыродай і навакольным сьветам, і жаданьне быць самастойнымі і больш-меньш незалежнымі ад уплыву (рэдка пазітыўнага) навакольнага сьвету з яго разнастайнымі крызісамі й грамадствам спажываньня, і разуменьне адказнасьці за будучыню нашых дзяцей і жаданьне даць ім магчымасьць выбару праз стварэньне альтэрнатыўнага ладу жыцця…

Пералічваць можна доўга, але сутнасьць ад гэтага не зьменіцца: мы жадаем жыць у сваім доме, на сваёй зямлі, каб вакол быў абшар і блізкія нам па духу людзі. Можна назваць гэта ідэйнай супольней (intentional community), экавёскай (eco-village), радавым селішчам — як вам будзе заўгодна. Мы ж проста жывем і ствараем вакол сабе прастору ўсьвядомленага ўзаемадзеяньня, дзе й людзі, і жывёлы маглі б вучыцца адзін у аднаго жыць без гвалту, радасна, з любоўю і павагай. Гэта складана растлумачыць на словах, але можна адчуць непасрэдна, таму мы больш схільныя проста запрашаць да сабе ў госьці :)
Фото из поселения









Возможность для приезда Есть жители, которые могут принять к себе, либо общий дом открыт для гостей
Возможность для приезда (описание) Гасьцям рады, асабліва калі яны папярэджваюць аб сваім намеры загадзя й любяць размаўляць выключна падчас нейкай карыснай справы ;)
Область Витебская
Район Полацкі
Сельсовет Гомельскі
Деревня Ваўкі
Координаты
Точность координат Точное значение
Транспортное сообщение

Дакладны адрас: Беларусь, Віцебская вобл., Полацкі раён, Гомельскі сельсавет, в.Ваўкі

Адлегласьці: 200 км ад Менску, 25 км ад Полацку (у бок Менску па трасе Р46), 5 км ад трасы (праз в.Гомля) ці 3,5 км наўпрост.

Грамадскі транспарт: Да вёсцы Гомля (5 км ад нас) можна даехаць з Менску на любым рэйсавым аўтобусе ці маршрутцы на Полацк (ходзяць кожную гадзіну). З Полацку да Гомлі аўтобусы ходзяць 6-7 разоў на дзень. Даволі добры аўтаспын па трасе :)

Як дабрацца: з Менску па трасе М3 (Менск-Віцебск) едзем 150 км да Лепеля, праязджаем горад, на крузе выбіраем сярэднюю дарогу :)

IMG_0444.jpg

Рухаемся яшчэ 50 км па трасе P46 (Лепель-Полацак), заваротак з трасы ў в.Гомля, па ўказальніку «Горовые 2 км».

IMG_0450.jpg

Праз 100 м заваротак налева на крузе поруч манумента:

IMG_0455.jpg

Едзем далей наўпрост па галоўнай дарозе 4 км, за вёскай яна з асфальтавай стане грунтавай, на скрыжаванні бяром правей, праязджаем міма могілак (аб'язджаем злева), потым бярэм на наступным скрыжаваньні правей.

IMG_7081.JPG

Пасьля в.Гаравыя (будзе справа ад дарогі) падымаемся ўгару, згортваем налева й едзем яшчэ 700 м, пасьля чаго ўпіраемся ў вёску Ваўкі :)

IMG_4121.jpg

Коллектив

Информация о коллективе Ратмір ды Эльга, коні Чыжык, Пальміра ды Леля, сабак Дракон ды котка Скадзі :) У мінулым годзе да нас далучыліся дзьва суседа: Лёша ды Саня. Лёша ўжо аформіў зямлю й рыхтуецца да будаўніцтва, Саня жыве зараз у вясковым доме, што набыла наша сяброўка, і таксама думае абжывацца. У дзьвух суседніх вёсках узялі зямлю й пачалі будавацца яшчэ па адной сям'і.
Приём в поселение Продолжается
Условия вступления Быць блізкімі да нас па духу, прытрымлівацца здаровага ладу жыцьця быць адказнымі, мець добрае пачуцьцё гумару :) Вельмі пажадана, каб у вас была магчымасьць і сродкі адразу пачаць уладкаванне на зямлі. Але, наогул, падобныя рэчы немагчыма апісаць дакладна: даязджайце, пажывіце тут колькі часу, наладзьце кантакт з сусьветам - і ўсё стане зразумела ;)
Численность коллектива (поместий) 5
Численность коллектива (человек) 8
В том числе детей (человек) 1
Постоянно проживающих (поместий) 2
Постоянно проживающих (человек) 4
Сколько построено домов и каких Пабудавалі двухпавярховую стайню для коней: на першым жывуць коні, на другім паверхам - мы. Залілі падмурак пад дом (каркасны, магчыма гліначурка). Сусед Лёша у гэтым годзе будзе будаваць сабе дом з лёгкага саману (салому прывез яшчэ ў мінулым годзе). Сусед Саша пакуль адбудоўвае для сабе старую лазьню пад месца для жыцьця, для дома набыў бетоныя блокі ды стары сруб, зьбіраецца ў гэтым годзе аформіць зямлю ды пачаць будаўніцтва) Дзяніс заліў сабе падмурак і выкупіў вясковы дом, які жадае зрабіць базай. Андрэй думае ставіць сруб, зараз афармляе зямлю.
Общий гостевой дом Ёсьць некалькі вясковых дамоў, дзе можна спыніцца на нейкі час, але ўлетку лепш бярыце свае намёты - іх можна паставіць у любым месцы, што вам спадабаецца ;)

Земля

Правообладатель Отдельно на каждое физическое лицо
Форма собственности на участки Собственность
Примерная цена за участок (у.е.) 700
Средний размер участков (га) 1
Подробности Усё як звычайна: 25 сотак пад дом + 75 сотак пад гаспадарку.
Описание резерва для развития Навокал вельмі шмат палёў (дзесяткі гектар), якія, хоць апошні час і апрацоўваюцца, але ня вельмі зручныя калгасу (бліжэйшы да нас калгас расфарміравалі, а зямлю раздалі па суседніх, якім далёка сюды дабірацца). У суседніх вёсках (Гаравые ў 800 м і Горкі ў 1,5 км) ёсьць дамы на продаж і вольная зямля пад афармленьне.
Описание деревни, где создаётся поселение У вёсцы ўсяго 5 двароў, дзьва з іх жылыя (жывуць вясковыя), адзін выкарыстоўваецца як лецішча, адзін выкуплены нашай сяброўкай, і адзін будуем мы.
Количество дворов в деревне 5
Количество жилых дворов в деревне 4

Инфраструктура

Приездов автолавки (в неделю) 2
Сколько до магазина (км) 5
Сколько до школы (км) 5
Сколько до детского сада (км) 5
Дорога до поселения Увясну й увосень, пакуль дарога не падсохне - праехаць бывае досыць цяжка, але можна)
Тип дороги (до поселения) Гравийная/насыпная
Качество дороги (до поселения) Хорошее
Тип дороги (в поселении) Гравийная/насыпная
Качество дороги (в поселении) Среднее
Газопровод Нет, и не планируется ни для кого
Электричество Есть, у большинства
Водоснабжение Есть сеть общественных колодцев
Связь Стацыянарная (безправадная), перасоўная (усі аператары)
Интернет 3G
Скорость соединения 5

Природа

Наличие леса Есть, значительный
Типы леса Лиственный лес
Хвойный лес
Смешанный лес
Типы водоёмов Пруд, не подходящий для купания
Озеро, подходящее для плавания людей
Озеро, подходящее для лодок
Типы ландшафта Значительные холмы
Общее описание природы Вёска знаходзіцца на ўзвышшы (больш за 170 м над узроўнем мора) з крутымі сьхіламі; амаль ва ўсе бакі прасьціраюцца лясы (бліжэйшы пачынаецца ад нас у 300 м), багатыя на грыбы; вакол мноства азёр (бліжэйшае лясное возера ў 900 м, у дзьвух кілометрах глыбокае возера з крынічкай на беразе, ды й наогул гэты край завецца Беларускі Паазер'ем :), паглядзіце на мапу); шмат верхавых балот, багатых на чарніцы ды брусніцы; глеба ў асноўным суглінак, але ёсьць і пясчаныя месцы.

Планы на будущее

Образ поселения, устав, правила Мы ствараем прастору асэнсаванага ўзаемадзеяньня, дзя людзі з павагаю ставяцца адзін да аднаго, і разам імкнуцца да дасягненьня агульных мэтаў.
Кого хотели бы видеть в качестве соседей? Людзей адказных, якія трымаюць свае слова.
Людзей справы, гатовых увасабляць ідэі ў рэчаіснасьць.
Людзей разнастайных, якіх шмат што цікавіць, і пры гэтым майстраў у сваёй галіне.
Людзей адчыненых, шчырых, якія умеюць казаць пра тое, што іх турбуе.
Людзей паважлівых, якія адчуваюць сувязь з прыродай.
Что вы планируете сделать в этом году в поселении? Уладкаваць уласную прастору, годную для жыцьця, падчас будаўніцтва нашага дому. Знайсьці добрых суседзяў, якія жадалі б ужо ў гэтым годзе пераехаць, ці як меньш дык пачаць будаўніцтва.
Перспективы развития поселения на ближайшие 3-5 лет Аб'яднаць супольнасць радавых сядзіб на базе нашай ды дзьвух суседніх вёсак, наладзіць супрацоўніцтва й стварыць агульныя крыніцы заробкаў, праводзіць супольныя сьвяты, дапамагаць адзін аднаму.

Источник и актуальность информации

Кто предоставил информацию Ратмір
Дата обновления 2018-02-17 22:54:39
Количество просмотров 8886